У ноч на 25 жніўня анархісты правялі ў Менску акцыю салідарнасьці з «крымскімі вязьнямі» Алегам Сянцовым і Аляксандрам Кольчанкам.
На мосьце ў цэнтры Менску быў вывешаны банэр «Свабоду крымскім актывістам!», а на дарожкі з моста былі раскіданыя ўлёткі, якія тлумачаць сутнасьць акцыі.
25 жніўня Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд прысудзіў украінскага рэжысэра Алега Сянцова да 20 гадоў пазбаўленьня волі ў турме строгага рэжыму, Аляксандру Кольчанку далі 10 гадоў. Алег Сянцоў прызнаны вінаватым у нібыта стварэньні тэрарыстычнай супольнасьці і кіраваньні ёю, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту, замаху на набыцьцё выбуховых прыладаў, незаконным захоўваньні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў арганізаванай групай.