Сьледам за гусямі Расея абвясьцілі вайну качкам

Расея працягвае шакаваць сьвет бязлітасным змаганьнем з санкцыйнымі таварамі. Пасьля шэрагу паказальных расправаў над расьліннай прадукцыяй расейскія наглядныя органы ўзяліся за фаўну.

Як паведамляе сайт «Рассельгаснагляду», напярэдадні быў затрыманы мужчына, які ў абыход кантрольнага пункту пропуску спрабаваў праехаць у Белгародзкую вобласьць з тэрыторыі Ўкраіны. У машыне былі выяўленыя «50 кантрабандных качанятаў».

Пільныя супрацоўнікі мытні выявілі, што парушальнікі зьяўляецца рэцыдывістам, бо гэта ўжо ня першы выпадак, калі ён намагаўся перевезьці хатнюю птушку з харкаўскага рынку на продаж у Расею. Паколькі суправаджальныя дакумэнты на жывы тавар адсутнічалі, было прынята рашэньне груз утылізаваць — на той падставе, што качаняты маглі быць распаўсюднікамі заразы.

У «Рассельгаснаглядзе» удакладнілі, што затрыманых качанят спачатку ўсыпілі і толькі потым спалілі — а не зьнішчылі жывымі, як пасьпяшаліся напісаць некаторыя мэдыі.

Нагадаем, што крыху раней у рамках барацьбы РФ з санкцыйнымі прадуктамі «Рассельгаснагляд» расплюшчыў катком тушкі вугорскіх гусей. Тады інспэктар, які прымаў рашэньне, атрымаў вымову за «няправільны мэханізм расправы» — гусей трэба было спаліць, а не ўтылізаваць з дапамогай трактара.

На тэму знішчэньня ў Расеі хатніх крылатых сацыяльныя сеткі неадкладна адрэагавалі фотожабамі.