Паўла Канавальчыка таксама аштрафавалі на 30 базавых

Паўлюк Канавальчык, архіўнае фота

Паўла Канавальчыка, які зьбіраўся ўзначаліць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Юрыя Шульгана аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (5 мільёнаў 400 тысяч рублёў).

Яго зьвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

Справа разглядалася ў судзе Маскоўскага раёна Менска 20 ліпеня.

Такім жа штрафам суд пакараў і самога Юрыя Шульгана.

Па другім пратаколе, складзеным па адміністрацыйным артыкуле за зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў стане ап’яненьня, рашэньне будзе выносіць начальнік Маскоўскага РУУС. Па ім максымальнае пакараньне — штраф.

Канавальчык, таксама як і Шульган, ня згодны з рашэньнем суду.

Падрабязнасьці працэсу