Судзьдзя Тацяна Матыль пакарала Юрыя Шульгана штрафам у 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў за нецэнзурную лаянку.
Па дргуім артыкуле — «знаходжаньне ў п’яным выглядзе ў грамадзкім месцы» рашэньне будзе выносіць начальнік Маскоўскага РУУС.
Юры Шульган сказаў, што будзе абскарджваць прысуд.
Пасьля разгляду справы Шульгана пачнецца працэс над Паўлам Канавальчыкам.