Вышымайкі — гран-пры фэстывалю Adnak. «Жыцьцё пасьля раку» — сярод пераможцаў ФОТА

Дыплём Радыё Свабода

Праект Радыё Свабода «Жыцьцё пасьля раку» атрымаў трэцяе месца ў намінацыі «Мэдыяпраекты» на фэстывалі беларускамоўнай рэклямы «Аднак». А ў намінацыі «Беларускамоўныя рэклямныя і камунікацыйныя праекты» трэцяе месца заняў праект «Упартыя арты».

Трэцяе месца ў намінацыі «Мэдыяпраекты» таксама атрымаў часопіс «Аловак», праект «Культура сямейнага жыцьця», які падрыхтавала кампанія «Будзьма беларусамі», праект «Культура пачынаецца зь цябе». Другое месца ўзялі праект «Навакольле», сярод аўтараў якога блогер Антон Матолька, і праект «Будзем беларускамі». А першае месца ў гэтай намінацыі атрымаў арт-праект «Дрыяды».

Фэстываль рэклямы «Аdnak» назваў найлепшыя беларускамоўныя праекты ФОТА

Гран-пры фэстывалю за 2015 год атрымаў праект «Вышымайка» «Арт-сядзібы». Павал Белавус, атрымаўшы дыплём, сказаў, што 3 гады «артсядзібаўцаў» выганялі з офісаў, і яны за гэты час загартаваліся, навучыліся змагацца за тое, каб было добра беларускай мове і культуры, а цяпер змаглі перамагчы. Ён заклікаў рэклямадаўцаў і бізнэсоўцаў не баяцца выкарыстоўваць беларускую мову ў рэкляме і бізнэсе.

Дыплём атрымаў яшчэ адзін праект Радыё Свабода, сумесны з «Арт-сядзібай» — «Упартыя арты». Ён заняў 3-е месца ў намінацыі «Беларускамоўныя рэклямныя і камунікацыйныя праекты».

Усяго ў конкурсе было больш за 150 удзельнікаў, а заявак падалі больш як 370. Адметнасьцю сёлетняга фэстывалю сталі працы з выкарыстаньнем беларускага арнамэнту.

Спампаваць кнігу ЖЫЦЬЦЁ ПАСЬЛЯ РАКУ

СТАРОНКА ПРАЕКТУ