На брыфінгу для прэсы ў Брусэлі Столтэнбэрг адзначыў, што менавіта такая рыторыка Масквы стала прычынай, чаму НАТО лічыць патрэбным ўмацоўваць абараназдольнасьць краін-сябраў Паўночнаатлянтычнага альянсу.
«Я думаю, што заява, якую зрабіў прэзыдэнт Пуцін, у чарговы раз пацьвярджае крокі і паводзіны Расеі на працягу досыць доўгага пэрыяду. Расея ўсё больш інвэстуе ў абарону ўвогуле і ядзерную зброю — у прыватнасьці. Яны больш трэніруюцца, распрацоўваюць новае ядзернае ўзбраеньне і часьцей зьвяртаюцца да ядзернай рыторыкі, такім чынам яны перадаюць сваю абаронную стратэгію і пазыцыю. Расейскае бразганьне ядзернай зброяй — беспадстаўнае, дэстабілізуючае і небясьпечнае. Мы працуем над адказам, і гэта адна з прычынаў, чаму мы паляпшаем падрыхтоўку нашых сіл», — заявіў генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг, якога цытуе «Голас Амэрыкі».