Памаліліся за бласлаўленьне беларускага народу, урад і ўмацаваньне сем’яў.
Арганізатарам выступіла Рэлігійнае аб’яднаньне супольнасьцяў хрысьціян поўнага Эвангельля ў Беларусі.
Да хрысьціян-эвангелістаў далучыліся прадстаўнікі іншых канфэсіяў. Масавая малітва завяршылася песьняй «Вечна жыві, мая Беларусь».
Пабудаваны ў 2009 годзе да Чэмпіяната сьвету па хакеі шматфункцыянальны спартовы комплекс «Чыжоўка-Арэна» лічыцца адной са знакавых пабудоваў пэрыяду кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі.
Агулам зьмяшчае каля 9 тысяч гледачоў.