Адзіны здымак Кацярыны Трафімаўны Лукашэнкі, які журналістам Свабоды ўдалося знайсьці, быў зьмешчаны ў кнізе Міколы Жыгоцкага «Аляксандар Лукашэнка. Жыцьцё і дзейнасьць».
Гэты здымак аўтару біяграфіі кіраўніка Беларусі перадалі з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Гэты ж здымак некалькі разоў выкарыстоўваўся ў афіцыйнай беларускай прэсе, ён жа друкаваўся ў 1994 годзе ў тыднёвіку «Свободные новости».
Маці Аляксандра Лукашэнкі Кацярына Трафімаўна памерла ў Менску на 91-м годзе жыцьця.