У сталіцы Туркмэністану ўсталявалі першую статую прэзыдэнта Гурбангулы Бердымухамедава, які кіруе краінай з 2007 года.
Пазалочаны помнік вышынёй 21 мэтар — кіраўнік дзяржавы на ахалтэкінскім кані з высока ўзьнятай правай рукой — урачыста адкрылі ў Ашхабадзе ў Дзень гораду.
Адкрыць манумэнт пастанавіў парлямэнт «на падставе шматлікіх зваротаў грамадзян».
У адрозьненьне ад свайго папярэдніка Сапармурада Ніязава, у гонар якога пры жыцьці былі ўзьведзены сотні пампэзных помнікаў па ўсёй краіне, цяперашні туркмэнскі лідэр дагэтуль устрымліваўся ад падобнага ўвекавечваньня сябе, паведамляе ВВС.