Вечны выбар
Your browser doesn’t support HTML5
Чым абгрунтоўваюць сваю пазыцыю прыхільнікі няўдзелу ў сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах? Ці можна сьцьвярджаць, што тыя, хто бярэ ўдзел у выбарах, робіць гэта толькі дзеля ўласных інтарэсаў? Як ставіцца да ідэяў байкоту і няўдзелу пераважная большасьць беларусаў? На пытаньні ў перадачы “Праскі акцэнт” адказваюць Старшыня рады Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь» Уладзімер Мацкевіч, намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.