Украіна ня будзе абменьваць палонных расейскіх вайскоўцаў на ўкраінскіх

Журналісты глядзяць відэа з затрыманым расейскім вайскоўцам

Служба бясьпекі Ўкраіны выключае магчымасьць абмену затрыманых у Шчасьці Луганскай вобласьці расейскіх вайскоўцаў, заявіў дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.

«Гаворкі пра абмен ня йдзе. На дадзены момант ён не актуальны», — падкрэсьліў ён.

Начальнік Генштабу Віктар Мужэнка ўдакладніў, што двух расейскіх вайскоўцаў, затрыманых 16 траўня ў Шчасьці Луганскай вобласьці, пераправілі ў Кіеў, цяпер яны знаходзяцца ў Кіеве на лячэньні.

Напярэдадні ў штабе АТА паведамілі, што ў Шчасьці на Луганшчыне затрымалі двух расейскіх вайскоўцаў. Неўзабаве пасьля зьяўленьня гэтай інфармацыі прадстаўнікі так званай «ЛНР» назвалі затрыманых прадстаўнікамі «народнай міліцыі».

У Крамлі зноў заявілі, што расейскіх вайскоўцаў у Данбасе няма.