У Менску памоляцца за айца Аляксандра Надсана на саракавіны сьмерці

а. Аляксандар Надсан

У цэнтры сьвятога Язэпа ў Менску адбудзецца служба за супакой душы апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў у замежжы, айца Аляксандра Надсана.

Служба адбудзецца на саракавы дзень пасьля сьмерці айца Аляксандра і пройдзе ў парафіяльным цэнтры сьвятога Язэпа на вуліцы Арджанікідзе, 6 а 19-й гадзіне.

Па завяршэньні Літургіі ўспамінамі пра айца Аляксандра Надсана падзеліцца доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая, якая атрымоўвала адукацыю доктара тэалёгіі з дапамогай сьветара і працяглы час дапамагала айцу Аляксандру служыць у грэка-каталіцкай царкве ў Лёндане.