Аляксандар Лукашэнка 7 траўня накіруецца з двухдзённым рабочым візытам у Маскву.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Натальлю Эйсмант.
Паводле яе слоў, 8 траўня Аляксандар Лукашэнка прыме ўдзел у нефармальных самітах СНД і Эўразійскага эканамічнага саюзу.
«Падрабязнага парадку дня ў мяне пакуль няма, але, думаю, традыцыйна найпершым пытаньнем для абмеркаваньня будзе эканоміка», — дадала прэсавы сакратар.
Увечары 8 траўня Лукашэнка плянуе вярнуцца ў Менск.