Радаўніца ў Зоне
Your browser doesn’t support HTML5
Радаўніца — вельмі адметны дзень у беларусаў. Гэта адзінае сьвята ў беларускім календары, якога няма ў календарах іншых народаў, і гэта невыпадкова. Зь якім пачуцьцём адведваюць свае родныя мясьціны былыя жыхары адселеных пасьля Чарнобыльскай аварыі вёсак? Пра што яны думаюць, гледзячы на свае зарослыя пустазельлем хаты? Пра гэта — у чарговай перадачы з сэрыі «Падарожжы Свабоды». Мы едзем у радыяцыйна-экалягічны запаведнік у вёску Аравічы.