Дзьмітрыеў будзе вылучацца на пасаду кіраўніка «Гавары праўду»

Андрэй Дзьмітрыеў

Андрэй Дзьмітрыеў

Пра гэта палітык заявіў Радыё Свабода.

Адказваючы на пытаньне, хто будзе наступным лідэрам кампаніі пасьля добраахвотнай адстаўкі Ўладзімера Някляева і ці будзе сам Дзьмітрыеў вылучацца на гэтую пасаду, Андрэй Дзьмітрыеў сказаў:

«„Гавары праўду“ стваралася не пад асобу, а аб’ядноўвала людзей, якія лічыць, што ў Беларусі павінны быць перамены... У гэтым сэнсе нічога не мяняецца. Сыход спадара Някляева ня зьменіць нашы базавыя рэчы...

Узначаліць такую структуру — гэта вялікая адказнасьць, тым больш напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Будзе зьезд, будзем выбіраць, і я буду вылучацца на кіраўніка арганізацыі».

Поўны тэкст перадачы «Экспэртыза Свабоды», у якой адстаўку Някляева абмяркоўвалі Андрэй Дзьмітрыеў і старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, чытайце пазьней на нашым сайце.