Падпісаць пэтыцыю можна на change.org.
«Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, прапануем абвясьціць 25 сакавіка, дату заснаваньня ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі, нацыянальным сьвятам Рэспублікі Беларусь. Улічваючы гістарычную значнасьць падзеі дзеля беларускага народу і беларускай дзяржаўнасьці, прапануем прызначыць 25 сакавіка выходным днём і адзначаць яго як нацыянальны Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў пэтыцыі.
З гэтай ініцыятывай выступіў аргкамітэт па сьвяткаваньні Дня Волі. Патрабаваньне будзе накіравана ў Палату прадстаўнікоў, Савет міністраў і Адміністрацыю прэзыдэнта.