Нацбанк гарантуе вяртаньне ўкладаў і дэпазытаў.
Праўленьнем Нацыянальнага банку прыняло рашэньне аб адклiканьнi з 18 сакавіка 2015 году ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў закрытага акцыянэрнага таварыства «Дэльта Банк».
Рашэньне ўхваленае ў сувязі зь невыкананьнем банкам асобных ліцэнзійных патрабаваньняў, а таксама стварэньнем фінансавага становішча, якое пацягнула невыкананьне банкам сваіх абавязацельстваў перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі.
Вяртаньне фізычным асобам грашовых сродкаў у беларускіх рублях і замежнай валюце будзе ажыцьцяўляцца ў адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 г. № 369-З «Аб гарантаванай кампэнсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў», паведамляе прэсавая служба Нацбанку.