Пасьля гэтага разам з чыноўнікамі ён накіраваўся ў канфэрэнц-залю, дзе яго чакаў бізнэс-актыў, адабраны адміністрацыяй прэзыдэнта.
Як расказаў Свабодзе адзін з удзельнікаў нефармальнай гутаркі, Лукашэнка прайшоўся між павільёнаў, спыніўся ля «кропкі» зь беларускім трыкатажам, потым ацаніў асартымэнт у краме зь імпартным таварам. Там жа адбылася размова з «іпэшнікамі», незадаволенымі абавязковай сэртыфікацыяй і цьмянымі пэрспэктывамі адносна рэалізацыі тавару, які быў завезены да падпісаньня ўказу № 222 і які трэба было распрадаць да 1 сакавіка.
Лукашэнка адразу пайшоў у атаку, заявіўшы, што прадпрымальнікі «падарвалі ўсю лёгкую прамысловасьць Беларусі», заваліўшы краіну танным імпартам. Акрамя таго, сказаў, што «іпэшнікі» ўжо некалькі разоў падвялі яго з гэтай рэштай — маўляў, двойчы ён даваў магчымасьць яе дапрадаць, пераносячы ўступленьне ўказу ў сілу, але такой палёгкай скарыстацца ніхто не захацеў.
Людзі пярэчылі, што цяпер не такая сытуацыя ў краіне, каб нешта лёгка можна было прадаць. На што пачулі:
«Ну, што ж, вы людзі нябедныя, вазьміце тады і раздайце нерэалізаваны тавар».
Лукашэнка канстатаваў, што ў любым выпадку давядзецца працаваць па-новаму, з поўным наборам дакумэнтаў.
Таксама прэзыдэнт падкрэсьліў, што неўзабаве сябрам Эўразійскага эканамічнага саюзу стане Кіргізстан, які заваліць Беларусь танным таварам кітайскай вытворчасьці — на дадатак да таго імпарту, які цяпер завозяць індывідуальныя прадпрымальнікі.
Лукашэнка даў прадпрымальнікам адтэрміноўку да 1 студзеня 2016 году
Лукашэнка — Кабякову: Ня будзе на складзе шлёпанцаў — адкажаце