Пра гэта па выніках сходу, на якім абмяркоўваліся пытаньні рэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці, паведаміў прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў. Згодна зь ягонымі словамі, пасьля гэтага тэрміну ўся дзейнасьць будзе ажыцьцяўляцца толькі паводле дакумэнтаў:
«Цягам наступнага году стаўка падатку на дададзеную вартасьць будзе падвышацца роўнымі долямі за тры разы», — зазначыў чыноўнік.
У сваю чаргу Аляксандар Лукашэнка канстатаваў, што гэта апошняе адступленьне ўладаў перад «іпэшнікамі»:
Больш адтэрміноўкі ня будзе! І так робім вельмі вялікія адступленьні
«Больш адтэрміноўкі ня будзе! І так робім вельмі вялікія адступленьні», — сказаў кіраўнік краіны, маючы на ўвазе гандаль без адпаведных сэртыфікатаў.