Казачок аштрафаваў журналістку на 20 базавых велічыняў

Ларыса Шчыракова

Судзьдзя Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок аштрафаваў незалежную журналістку Ларысу Шчыракову на 3 млн 600 тысяч рублёў.

Яе абвінавацілі ў працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі.

8 сакавіка начальнік аддзелу аховы правапарадку Цэнтральнага РАУС, падпалкоўнік Юры Панін выклікаў журналістку Ларысу Шчыракову ў міліцыю і склаў адміністрацыйны пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП — «Парушэньне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі». Падставай для завядзеньня справы стаў тэлесюжэт на тэлеканале «Белсат» з апытаньнем гомельскіх прадпрымальнікаў.

На рахунку журналісткі — яшчэ два аналягічныя адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя 10 сакавіка УУС г. Рэчыцы.