Тры гадзіны доўжыўся ператрус у кватэры магілёўскага журналіста Ігара Барысава, якога падазраюць у паклёпе на дырэктара ААТ «Стужка».
Міліцыянты канфіскавалі тры кампутары, мадэм і нататнікі Ігара.
Ігар Барысаў рэдагуе сайт «Наш Магілёў». Падставай для ператрусу стала заведзеная супраць журналіста крымінальная справа паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэксу за «паклёп у публічным выступе або ў сродках масавай інфармацыі».
У праваахоўных органаў ёсьць прэтэнзіі да аднаго з матэрыялаў, якія публікаваліся на сайце «Наш Магілёў» — пра тое, што генэральны дырэктар магілёўскага прадпрыемства «Стужка» нібыта моцна прайграўся ў казіно.