«Паводле наяўнай інфармацыі затрыманы Заур Дадаеў, а таксама Анзор Губашаў і яго родны брат», — сказаў Барахаеў. Паводле яго слоў, браты Губашавы доўгі час жылі ў Маскве, а Дадаев служыў у Чачэнскай рэспубліцы.
Ён таксама адзначыў, што бацькоў затрыманых, якія пражываюць у станіцы Вазнясенская Малгабецкага раёну Інгушэціі, сёння выклікалі ў Савет бясьпекі рэспублікі. Зь імі правялі гутарку, падчас якой, у прыватнасці, маці Дадаева і Губашавых заявілі, што нічога ня ведаюць пра лёс сваіх сыноў і не вераць у датычнасьці іх да забойства Барыса Нямцова.
Паводле іх словах, ім сёньня паведамілі аб затрыманні Губашавых і Дадаева супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
«Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах таксама паведамляе, што трэцяга затрыманага — брата Анзора Губашава — завуць Шагід, і што цяпер у падмаскоўным доме Губашавых ідзе ператрус.
Раней паведамлялася, што 8 сакавіка раённы суд у Маскве мае прыняць рашэньне пра афіцыйныя абвінавачаньні і магчымы арышт падазраваных.
Апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў быў забіты чатырма стрэламі ў сьпіну ў цэнтры Масквы позна ўвечары 27 лютага.
Расейскі апазыцыянэр Ільля Яшын паведаміў, што перад сьмерцю Нямцоў рыхтаваў даклад з доказамі расейскай ваеннай прысутнасьці ва ўсходняй Украіне.
Яшын адзначыў, што адзіная поўная вэрсія дакладу захоўвалася на кампутары ў кватэры Нямцова. Пры гэтым жорсткі дыск кампутара пасьля гібелі палітыка забралі сьледчыя. Тым ня менш, паводле Яшына, усе сабраныя Нямцовым доказы захаваныя, і паплечнікі забітага палітыка паспрабуюць зь іх дапамогай аднавіць дакумэнт.
Расейскія сьледчыя агучылі некалькі вэрсій злачынства, але падрыхтаваны Нямцовым даклад у ліку магчымых матываў афіцыйна не фігураваў.