Адпяваньне вядомага беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, які ўчора памёр на 86-м годзе жыцьця, пройдзе ў Чырвоным касьцёле ў Менску паводле грэка-каталіцкага абраду.
Пра гэта Свабодзе паведаміла ўдава Анатоля Грыцкевіча Арыядна Вячаслаўна.
Паводле яе слоў, пасьля крэмацыі прах Анатоля Грыцкевіча пахаваюць у магіле маці на Ўсходніх могілках Менску. Раней там быў пахаваны брат Анатоля Грыцкевіча Валянцін, кіраўнік беларускай суполкі ў Санкт-Пецярбургу. Валянцін пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе.