Саўка ды Грышка Вольскага спрачаюцца пра «Кемпінскі» і «Дом Чыжа»

Your browser doesn’t support HTML5

Менская архітэктура

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка ды Грышка. Менская архітэктура

Саўка:


Ой, Грыша, как січас красіва ў Мінске!
Какой прыкрасны тут атэль «Кемпінскі»!
І Дом Чыжа — ну, проста красата!
Прэабразілісь зьдзешнія мяста.

Грышка:

Савелій, перастань зь мяне сьмяяцца!
Ўсё гэтае ня можа падабацца!
Хіба гасьцям з Паўночнае Карэі
Кемпінскі той ці Чыж душу сагрэе.

Саўка:

Ай, перастань разводзіць крыціканства!
А, слыш, а незалежнасьці палац-та!
А плошчадзь флага, ой, какая плошчадзь!
Пад впечатленьнем будзе дажа лошадзь.

Грышка:

Каня ўразіць плошчай — гэта штосьці!
Глядзі, ты не памры ад прыгажосьці.

Саўка:

Вот іменна, баюся, што памру я,
Бо савяршыў ашыбку ракавую,
Кагда уехаў ад такога дзіва.
В Нью-Ёрке даляко ня так красіва.

Грышка:

І сапраўды, сябрук, дарма зьяжджаў ты!
Калеку не палекуюць і Штаты.