Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі: Саўка ды Грышка вярнуліся мультфільмам (відэа)


Лявон Вольскі: Саўка ды Грышка вярнуліся мультфільмам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00

Лявон Вольскі: Саўка ды Грышка вярнуліся мультфільмам

Музыка Лявон Вольскі аднавіў праект «Саўка ды Грышка» на Радыё Свабода. Пад Новы Год адзін з музычных герояў, Саўка, вярнуўся на Радзіму з ЗША наведаць маці.

З 2010 па 2012 год ў эфіры і на сайце Радыё Свабода галасамі Лявона Вольскага сьпявалі Саўка ды Грышка — сябры дзяцінства Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнай намэнклятуры, і Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам. У сьвет выйшла 100 песень, і праект спыніўся ад’ездам Саўкі да дзяцей у Злучаныя Штаты.

ВЯРТАНЬНЕ

Саўка:

Ну, здраствуй, Грыша, зраствуй, Грыша, друг мой, Грыша!

Я прыляцеў, май фрэнд, вот тока што з Парыжа.

Ну, а тачней — была ў Парыжы перасадка,

Аднак на рэдкасьць всё прайшло прыдзельна гладка.

Грышка:

Распавядай жа, як ты жыў?

І вось яшчэ мне што скажы:

Ці не было ў цябе праблемаў на мяжы?

Саўка:

Ну, есьлі чэсна, я, ўхадзя ў канал зялёны,

Імеў макбук, айпэда два і шэсьць айфонаў.

Баяўся очэнь, што сільна ў таможні хватка,

Но, к шчасьцю, ўсё ў мяне прайшло прыдзельна гладка.

Грышка:

А ці надоўга ты сюды,

Ці зноўку згубяцца сьляды,

І ў дальні шлях на доўгія гады?

Саўка:

Я прыляцеў на Новы год увідзець мамьмі

І прэзідзенту пакланіцца (не Абаме!).

А там пасмотрым, адапціруюсь пакамесь.

А есьлі што — даўно грынкарта ўжо ў мяня есьць.

Грышка:

Цікавы, Саўка, выбраў час,

Ты, каб візыт зрабіць да нас!

Абсурд пануе, парадокс тут і нюанс.

Саўка:

Я эта знаю, я чытаў пра непаладкі,

Але, надзеюсь, всё прайдзёт прыдзельна гладка.

Ня веру проста! Я на родзіну прыехаў!

Спасіба, Грыша, што ты ўстрэціў!

Грышка:

Ю а ўэлкам!

ВІДЭА НА НЕКАТОРЫЯ РАНЕЙШЫЯ ПЕСЬНІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG