На Менскай валютнай біржы курс даляра вырас на 680 рублёў, да 15.010 рублёў. Эўра вырасла 750 рублёў, да ўзроўню 17.710 рублёў за эўра.
Курс расейскага рубля вырас на 7 рублёў да 228,5 беларускага рубля за адзін расейскі.
З-за рэзкага падзеньня беларускага рубля таргі далярамі і эўра прыпыняліся, але потым былі завершаныя на новых максымумах.