Няхай будзе любы прэзыдэнт – толькі б ня здаў Беларусь імпэрскай Расеі...»
Your browser doesn’t support HTML5
Пошта першых двух тыдняў новага 2015-га году запоўненая ня толькі сьвяточнымі віншаваньнямі ды пажаданьнямі, але і лістамі трывожнымі, зь непакоем за лёс краіны, з роздумам пра тое, што адбываецца ў эканоміцы. А падстаў для трывогі і непакою падзеі апошніх тыдняў далі беларусам нямала. Адрозна ад папярэдніх гадоў, калядныя і навагоднія сьвяты сёлета былі адзначаныя ня толькі бесклапотным баўленьнем вольнага часу.