Удзельнікі менскіх перамоваў па Ўкраіне не захацелі размаўляць з прэсай

У менскім комплексе Dipservice Hall (Дом прыёмаў) прайшло пасяджэньне кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе.

У Менску больш за тры гадзіны за зачыненымі дзьвярыма працягваліся перамовы трохбаковай рабочай групы па Данбасу. Як паведамляе карэспандэнт "Інтэрфакс-Украіна", усе ўдзельнікі перамоваў выйшлі з будынку Дома прыёмаў МЗС Беларусі і пакінулі яго тэрыторыю.

Ніякіх камэнтароў для прэсы прадастаўлена не было.

У перамовах бралі ўдзел афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЭ па пытаньнях ўрэгуляваньня сытуацыі ва Украіне Хайдзі Тальявіні і экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, амбасадар Расеі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў і прадстаўнікі сэпаратыстаў з так званых ЛНР і ДНР — Уладзіслаў Дзейна і Дзяніс Пушылін.

Як паведамляла напярэдадні Хайдзі Тальявіні, на сустрэчы размова мелася пайсьці аб спыненні агню ўсімі бакамі, адвод цяжкай тэхнікі, абмен палонных «усіх на ўсіх», дастаўкі гуманітарных грузаў на падкантрольныя баявікам тэрыторыі.

Міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін, у сваю чаргу, заяўляў, што асноўным пытанінем гэтай сустрэчы павінна стаць выкананіне Менскіх дамоўленасьцей.

Прадстаўнікі ж сэпаратыстаў заяўлялі, што падчас гэтай сустрэчы будуць падымаць пытаньне пра «асаблівы статус Данбаса».

Чакаецца, што другая сустрэча адбудзецца 26 сьнежня.

Пасьля двух раўндаў менскіх кансультацый у верасьні было заключана пагадненьне аб перамір’і, якое, зрэшты, парушалася сотні разоў, у выніку гэтых парушэньняў загінула больш за тысячу чалавек. Толькі ў сьнежні інтэнсіўнасьць баявых дзеяньняў на ўсходзе Украіны сьціхла.

З часу спыненьня агню на Данбасе, там загінула больш за тысячу чалавек.

Дамоўленасьць аб правядзеньні пасяджэньня кантактнай групы ў Менску 24 і 26 сьнежня была дасягнутая ў ходзе тэлефоннай размовы паміж прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным, канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам і прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.