Мікалай Жыбуль, Аляксандар Грамыка, Алег Шаўчэнка і Аляксандар Варанкін сваёй віны не прызналі, але не пярэчылі, што парушылі фармальную працэдуру, не зьвярнуўшыся па дазвол у выканкам.
Сёлета ў лістападзе актывісты-прафсаюзьнікі праводзілі галадоўку пратэсту супраць незаконнага, як яны лічаць, звальненьня з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў. Звальненьне яны зьвязваюць са сваім сяброўствам у незалежным прафсаюзе.
Спачатку прафсаюзьнікі абвясьцілі папераджальную галадоўку, якую трымалі два дні. Пасьля невялікага перапынку на працягу пяці дзён, аднавіўшы галадоўку, патрабавалі, каб іх вярнулі на завод. Свайго не дамагліся, аднак, заяўляюць, што здолелі прыцягнуць увагу грамадзкасьці да парушэньня правоў працоўных на заводзе паводле прафсаюзнай прыкметы.