Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску судзяць пратэстоўцаў-галадоўнікаў


Галадоўнікі Мікалай Жыбуль, Аляксандар Грамыка, Алег Шаўчэнка ды Аляксандар Варанкін у судзе
Галадоўнікі Мікалай Жыбуль, Аляксандар Грамыка, Алег Шаўчэнка ды Аляксандар Варанкін у судзе

Бабруйскі суд пачаў разгляд адміністрацыйнай справы супраць чацьвярых сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

Паводле міліцэйскіх пратаколаў, Мікалай Жыбуль, Аляксандар Грамыка, Алег Шаўчэнка ды Аляксандар Варанкін правялі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Пра дэталі абвінавачваньня стане вядома з судовага пасяджэньня.

Сёлета ў лістападзе актывісты-прафсаюзьнікі праводзілі галадоўку пратэсту супраць незаконнага, як яны лічаць, звальненьня з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў. Звальненьне зьвязваюць са сваім сяброўствам у незалежным прафсаюзе.

Спачатку прафсаюзьнікі абвясьцілі папераджальную галадоўку, якую трымалі два дні. Пасьля невялікага перапынку на працягу пяці дзён, аднавіўшы галадоўку, патрабавалі, каб іх вярнулі на завод. Свайго не дамагліся, аднак, заяўляюць, што здолелі прыцягнуць увагу грамадзкасьці да парушэньня правоў працоўных на заводзе паводле прафсаюзнай прыкметы.

Пачалі актывісты галадаць у будынку гарвыканкаму. Адтуль, як яны сьцьвярджалі, іх выгналі пры дапамозе міліцыі. У наступныя дні прафсаюзьнікаў затрымлівалі, папярэджвалі аб недапушчальнасьці правядзеньня несанкцыянаванай акцыі ды пагражалі штрафам. Была сустрэча з кіраўніком гарадзкой вэртыкалі, якая скончылася безвынікова. Тым ня менш, паводле актывістаў, у міліцыі, калі на іх складалі пратаколы, ім заявілі, што пытаньне іхнага працаўладкаваньня знаходзіцца на кантролі ў старшыні гарадзкой выканаўчай улады. За прамінулы месяц ніхто з чыноўнікаў звольненым працаўнікам не патэлефанаваў.

Сваёй віны ўсе чацьвёра актывістаў не прызнаюць. Заяўляюць, што паступілі правільна, што наважыліся на галадоўку. Якім будзе вырак суду, прадказваць устрымліваюцца.

Фармальная прычына звальненьня актывістаў прафсаюзу— непрацягненьне непадаўжэньне працоўнага кантракту. Паводле заканадаўства, працадаўца можа не называць прычыну спыненьня працоўных адносінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG