«Прыгоннае права адмененае ў Расейскай імпэрыі ў 19 стагодзьдзі, а мы спрабуем гэтае прыгоннае права аднавіць. А адмянілі яго не таму, што ад яго было добра, а таму, што яно прыводзіла да неэфэктыўнай працы, да сацыяльнага напружаньня. І нас тое самае чакае», — сказаў пра дэкрэт № 5 былы гендырэктар вядомага аб’яднаньня «Амкадор» Васіль Шлындзікаў.
Значная частка дэкрэту № 5 прысьвечаная таму, як абараніць дзяржапарат ад кіраўнікоў, якіх звольнілі паводле кампрамэтуючых абставінаў. Аднак Васіль Шлындзікаў ня думае, што такіх кіраўнікоў шмат, і гэта ёсьць значнай праблемай.
«Мяркую, гэта зусім ня так. Асабліва цяпер. Іншая рэч, што кіраўнікі часта трапляюць у складаныя сытуацыі, як цяпер з расейскім рублём. Калі атрымліваецца, што чым лепш ты працуеш, тым горш у выніку для прадпрыемства. Яны — ахвяры, а не кіраўнікі, якія скампрамэтавалі самі сябе. Ахвяры, як той Мальцаў з „Барысаўдрэва“, якога цяпер пракурор прапаноўвае асудзіць на 6 гадоў незразумела за што. І сам Мальцаў не разумее, за што, і ўсе мы — тыя, хто сочыць за гэтым працэсам — таксама не разумеем, за што чалавека ўвогуле судзяць. Ня ведаю, магчыма, на гэтым страху можна пратрымацца яшчэ год-два, але збольшага гэта шлях у нікуды. Шлях да будучага развалу эканомікі».
Ці сапраўды для дырэктараў вялікай праблемай ёсьць безгаспадарчасьць рабочых, якія наносяць шкоду прадпрыемству? Васіль Шлындзікаў мяркуе, што і гэтая небясьпека перабольшаная.
У пэўнай ступені гэта і было. Яшчэ калі я працаваў намесьнікам начальніка цэху на падшыпнікавым заводзе, у нас перад выходнымі малады рабочы, каб раней сысьці з працы, заліваў у рухавік станку эмульсію — рухавік спыняўся, і рабочы ехаў у вёску, да цёшчы на бліны.
«У пэўнай ступені гэта і было. Яшчэ калі я працаваў намесьнікам начальніка цэху на падшыпнікавым заводзе, у нас перад выходнымі малады рабочы, каб раней сысьці з працы, заліваў у рухавік станку эмульсію — рухавік спыняўся, і рабочы ехаў у вёску, да цёшчы на бліны. І такое шкодніцтва стала проста масавай зьявай. Такое і тады было. І такога працаўніка складана было адчувальна пакараць. Але я ўсё роўна складаў акт, падаваў у бугальтэрыю; утрымлівалі з заробку шкоду і гэтак спынялі такія паводзіны. Таму, мяркую, і раней і цяпер можна такіх людзей прыцягнуць да адказнасьці, захадаў і без дэкрэту дастаткова. Але цяпер гэта не зьяўляецца масавай зьявай. Ужо калі я быў дырэктарам „Амкадора“ ў 90-ых гадах, такога шмат не было», — кажа Васіль Шлындзікаў.
Васіль Шлындзікаў мяркуе, што пашырэньне права дырэктараў прадпрыемства караць рублём і нават звальняць працаўнікоў прывядзе да росту сацыяльнай напружанасьці.
Васіль Шлындзікаў: «Калі дзейнічаць такімі мэтадамі ды яшчэ масава, то гэты дырэктар нічога, акрамя нянавісьці на свой адрас, ад працаўнікоў не атрымае. Ягоны час на пасадзе дырэктара будзе нядоўгім, калі ён будзе цалкам прытрымлівацца гэтага дэкрэту».
Чаму беларускія ўлады пайшлі на такі яўна непапулярны крок, як дэкрэт № 5?
Васіль Шлындзікаў: «Безумоўна, гэта прэвэнтыўныя захады. З-за агрэсіі Расеі супроць Украіны пачаўся сур’ёзны крызіс, які закрануў і нас. А тыя, хто ім раіць, што рабіць, іншых мэтадаў ня ведаюць. Яны — людзі зь мінулага савецкага веку, іншага ня ведаюць і таму складаюць такія дэкрэты і падсоўваюць іх на подпіс як панацэю, а насамрэч гэта пустая дэклярацыя».
Паводле старшыні Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, дэкрэт № 5 «Аб узмацненьні патрабаваньняў да кіруючых кадраў і працаўнікоў прадпрыемстваў» накіраваны ня столькі на падвышэньне вытворчай дысцыпліны, колькі на ўзмацненьне рэпрэсіяў у выпадку палітычных і эканамічных пратэстаў.
— У той палітычнай сыстэме, якая адбудаваная ў Беларусі, любыя захады, зьнешне чыста эканамічныя, насамрэч маюць палітычныя прычыны. У канчатковым выпадку гаворка ідзе пра тое, каб трымаць рабочых і працаўнікоў на кароткім ланцужку. У гэтым дэкрэце што ні пункт, то дарога да рэпрэсіяў, бо ўсё заснавана не на законе, а на суб’ектыўнай ацэнцы. Прыкладам, кіраўнік вырашыў, што працаўнік сваімі дзеяньнямі нанёс страты прадпрыемству, і пазбаўляе яго на год прэміі ці нават звальняе. Але хто вызначыць гэтыя страты, хто іх палічыць? Хто будзе вызначаць, на колькі аштрафаваць працаўніка? Кіраўнік аднаасобна. Уявіце, што рабочыя, якія не задаволеныя нявыплатай заробку, што цяпер здараецца частка, на знак пратэсту прастрайкавалі хаця б дзень, і кіраўнік вырашыў, што гэтым нанесеная страта прадпрыемству. У выніку людзей могуць пазбавіць ня тое што прэміі, але і ўвогуле працы. Нават абсалютна бяскрыўдная заўвага ў бок начальства, што не выплачваюць заробкі ці што панізілі заробкі, можа прывесьці да таго ж выніку — штраф, звальненьне. То бок гэта тыповы палітычны мэханізм ціску на працоўных. А ўлічваючы складаную эканамічную сытуацыю, якая ўсё пагаршаецца, можна прагназаваць, што страйкі, выказваньні незадаволенасьці ў той ці іншай форме будуць усё часьцей, і ўлады да гэтага яўна рыхтуюцца. Цяпер існуюць праблемы і з занятасьцю: шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку такіх буйных, як Гомсельмаш, Белшына, МАЗ, працуюць па 3-4 працоўныя дні на тыдзень, і такі дэкрэт толькі павялічыць сацыяльную напружанасьць у грамадзтве.
— А як, на Вашу думку, успрымуць гэты дэкрэт кіраўнікі прадпрыемстваў? Іх правы адносна працоўных пашыраныя, а што яны думаюць пра свае ўласныя правы?
Але ёсьць і вялікая група кіраўнікоў, і гэта я магу пэўна казаць, якія будуць менш за ўсё ў захапленьні ад гэтага дэкрэту.
— Напэўна, ёсьць сэнс адзначыць, што ў нас ёсьць розныя кіраўнікі. Канешне, ёсьць тыя, хто будзе дзейнічаць паводле прынцыпу «што загадалі, то будзем выконваць». Але ёсьць і вялікая група кіраўнікоў, і гэта я магу пэўна казаць, якія будуць менш за ўсё ў захапленьні ад гэтага дэкрэту. Па двух прычынах. Першая тычыцца гэтых перасоўваньняў, пра якія ідзе гаворка ў дэкрэце. Але насамрэч ніхто асабліва нікуды ня просіцца ў вялікія начальнікі. Адмыслоўцы, якія сябе паважаюць, ведаючы пра такія ўмовы, на вялікія пасады не імкнуцца. А па-другое, ня думаю, што сур’ёзным кіраўнікам да спадобы такая роля, якую ім адводзіць гэты дэкрэт адносна рабочых. Менш за ўсё яны хацелі б займацца гэтымі рэпрэсіямі, бо, паўтаруся, гэта не эканамічныя захады, а палітычныя. Гэта рэпрэсіі супроць палітычна актыўнай часткі рабочых і інжынэрна-тэхнічнага пэрсаналу.
— Некалькі гадоў таму быў прыняты дэкрэт № 1 аб узмацненьні працоўнай дысцыпліны. Атрымліваецца, ён не спрацаваў, і спатрэбіўся новы дэкрэт — № 5?
У Сярэднявеччы такія захады не працавалі, падчас рабаўладальніцтва не працавалі і тым больш яны ня будуць працаваць у цяперашні час у Беларусі, у эўрапейскай краіне.
— Калі б усё было гэтак проста, каб трымаць сытуацыю пад кантролем, то так, хапіла б дэкрэту № 1, хапіла б дэкрэту № 29 аб кароткатэрміновых кантрактах. І была б у нас прадукцыйнасьць працы роўнай з краінамі Захаду. Але яна застаецца ў 5 разоў ніжэйшай, бо ўсе гэтыя дэкрэты не працуюць і ніколі не спрацуюць. У Сярэднявеччы такія захады не працавалі, падчас рабаўладальніцтва не працавалі і тым больш яны ня будуць працаваць у цяперашні час у Беларусі, у эўрапейскай краіне. Уявіце сабе працаўніка, які мае актыўную жыцьцёвую пазыцыю, а кіраўніком прадпрыемства ёсьць самадур, які выконвае ўсе пункты гэтага дэкрэту? Яму ж гарантаваныя рэпрэсіі, ціск, прыніжэньне, удар па чалавечай годнасьці. Навошта яму гэта? Выйсьце адзінае — малады, кваліфікаваны чалавек будзе шукаць сабе працу дзесьці за межамі краіны. Праблема міграцыі абвострыцца яшчэ таму, што ў Расею будуць зараз меней езьдзіць, бо ў ёй сытуацыя рэзка пагаршаецца, але больш будуць ехаць у Эўропу. Будуць шукаць нейкага выйсьця. Магчыма, мэты ўлады і палягаюць у тым, каб усе найболМальцаў ьш кваліфікаваныя і свабодныя людзі зьяжджалі, а засталіся толькі пакорлівыя маўчуны. Магчыма, і такая мэта, але, з майго пункту гледжаньня, гэта глупства, і дэкрэт ёсьць якраз праявай глупства.
Дэкрэт № 5 распаўсюджваецца на кіраўнікоў ня толькі дзяржаўных, але і камэрцыйных і прыватных прадпрыемстваў. Кіраўнік навукова-практычнага цэнтру Мізэса эканаміст Яраслаў Раманчук прызнае, што ў беларускіх умовах дзяржава сапраўды можа маніпуляваць і кіраўнікамі-прыватнікамі. Але пры гэтым экспэрт ня думае, што дэкрэт будзе выконвацца.
«Адна справа — напісаць паперу, а другая — яе выканаць. У нас ўжо стварылася такая традыцыя, калі прымаюць добрую пастанову, а нічога не выконваецца. Вось быў 4-ты дэкрэт наконт разьвіцьця прадпрымальніцтва. Нібыта добрая пастанова, а вось ужо 5 гадоў выніку няма. Таксама і тут. Гэта такі піяр-ход, інструмэнт для падвышэньня папулярнасьці, каб сказалі, што Лукашэнка да ўсіх аднолькава строга ставіцца. Дысцыпліна, парадак і гэтак далей. Але выкананьне гэтага дэкрэту — зусім іншая справа. Вось дырэктары скажуць: ну ня хочаце, не падабаюся — я пайду ў адстаўку. І хто будзе кіраваць? Там страшэнны кадравы голад. Няма каму кіраваць, а галоўнае — браць на сябе адказнасьць. Для бачнасьці могуць кагосьці пакараць з дзяржаўнага прадпрыемства, з банку, чыноўніка якога зьняць, але збольшага такога кшталту дэкрэт немагчыма выконваць, бо няма мэханізму выкананьня», — кажа Яраслаў Раманчук.
Паводле Яраслава Раманчука, асноўная мэта 5-га дэкрэту — папулісцкая: «Каб напярэдадні выбараў паказаць, што Лукашэнка да ўсіх аднолькава строгі»