Яго вінавацяць паводле артыкула 424.3 Крымінальна кодэкса, па якім прадугледжана ад 5 да 10 год турмы.
Уладзімер Мальцаў вінаватым сябе не прызнае.
Мальцаў абвінавачваецца ў злоўжываньнях уладай альбо службовым становішчам з нанясеньнем асабліва вялікіх стратаў, пры гэтым агульныя страты, нібыта нанесеныя былым дырэктарам, зьменшаныя з 18 да 17 мільярдаў беларускіх рублёў. Уладзімера Мальцава судзяць зь верасьня 2014 году. Трымаюць экс-дырэктара ў ізалятары на Валадарскага.