Па падліках інстытуту, на сёньня ва Ўкраіне застаецца яшчэ больш за 1700 помнікаў Леніну, на момант распаду СССР у Украіне было больш за 5500 помнікаў.
Па словах старшыні Ўкраінскага інстытута нацыянальнай памяці Ўладзімера Вятровіча, помнікі эпохі таталітарызму рэдка ліквідуюць законным шляхам.
«У асноўным гэта адбываецца стыхійна, у рэвалюцыйны час. Так у 1989-1990-е ва Ўсходняй Эўропе і ў Заходняй Украіне. Але цяпер, думаю, што „рэвалюцыйную ініцыятыву“ павінна перахапіць дзяржава і давесьці справу пазбаўленьня Ўкраіны астатніх таталітарных помнікаў да завяршэньня », - лічыць гісторык.
8 сьнежня 2013 года зьнеслі помнік Леніну ў цэнтры Кіева. Пасьля гэтага пачаўся «ленинопад» па ўсёй краіне. Сярод лідэраў «ленинопаду» — Хмяльніцкая і Віньніцкая вобласьці.
28 сакавіка 2007 г. прэзыдэнт Украіны падпісаў указ «Аб мерапрыемствах у сувязі з 75-й гадавінай Галадамору 1932-1933 гадоў ва Ўкраіне», у прыватнасьці дакумэнт абавязвае абласныя дзяржаўныя адміністрацыі прыняць меры па «дэмантажы помнікаў і памятных знакаў , прысьвечаных асобам, якія маюць дачыненьне да арганізацыі і ажыцьцяўленьня Галадамору 1932-1933 гадоў ва Ўкраіне і палітычных рэпрэсій ». Ўказ на сёньняшні дзень зьяўляецца дзейным.