Цяпер Ніна Жызьнеўская ў Кіеве, дзе 26 лістапада ўрачыста перанясуць памятную пліту Міхаіла Жызьнеўскага з праежджай часткі на тратуар насупраць таго месца, дзе беларус загінуў.
Ніна Жызьнеўская таксама бярэ ўдзел у акцыі, якую арганізавалі ўкраінскія валянтэры ў падтрымку Міхаіла Жызьнеўскага. Яны хочуць, каб беларусу прысвоілі званьне Героя Ўкраіны, нягледзячы на тое, што ён грамадзянін Беларусі.
Яна адзначыла, што ад валянтэраў і сем’яў Нябеснай сотні атрымлівае ўсю неабходную падтрымку.
На сайце Пятра Парашэнкі апублікаваны прэзыдэнцкі ўказ аб прысваеньні званьня Героя Ўкраіны тым, хто ў Нябеснай сотні. Беларуса Міхася Жызьнеўскага ў гэтым сьпісе няма.
Увогуле, у сьпісе адсутнічаюць прозьвішчы трох чалавек, якія не былі грамадзянамі Ўкраіны. Гэта Міхаіл Жызьнеўскі (Беларусь), Зураб Хурцыя (Грузія), Давід Кіпіані (Грузія).