«На дадзены момант мы не гатовыя камэнтаваць гэтую сытуацыю», — адзначыла ў размове з Радыё Свабода першы сакратар амбасады Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь Марыя Гуцала.
Між тым яна згадала запіс у Twitter, які зрабіў учора сьпікер украінскага МЗС Яўген Перабійніс.
Прэс-сакратар беларускага МЗС Дзьмітры Мірончык паведаміў Радыё Свабода, што на запыт украінскага калегі адрэагуюць «адпаведным чынам».
21 лістапада ў Менску адбыўся канцэрт украінскага гурту «Акіян Эльзы». Як паведамлялі прысутныя, на ўваходзе ў «Менск-Арэну» міліцыя забараніла ім праносіць ўкраінскія сьцягі і стужкі.