Андрэй Іларыёнаў: Вайну Пуцін рыхтаваў 11 гадоў, і яна будзе доўгай

Ilaryjonau

Вайна з Украінай, на думку Крамля, павінна стаць часткай «чацьвёртай сусьветнай».

Аб гэтым заявіў экс-дарадца прэзыдэнта Расеі Андрэй Іларыёнаў, які зараз займае пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка Цэнтра Інстытута Катона па глябальнай свабодзе і росквіту (Вашынгтон), у сваім выступе на канфэрэнцыі, якая адбылася ў Брусэлі, піша УНІАН.

Экспэрт перакананы, што падзеі ва Ўкраіне нельга называць «ні крызісам ва Ўкраіне, ні украінскім крызісам». «Гэта ўжо ня крызіс, а вайна. Гэта вайна ў вельмі простым сэнсе гэтага слова », - заявіў ён.

Паставіўшы пытаньне, якога віду гэтая вайна, Іларыёнаў сам на яго адказаў: «Гэта — расейска-ўкраінская вайна. Калі быць больш дакладным, гэта вайна Пуціна супраць Украіны ». «Большасьць расейцаў не падтрымліваюць гэтую вайну. Вайна Пуціна супраць Украіны ўжо зьяўляецца доўгатэрміновай», - перакананы экспэрт.

Сваё меркаваньне адносна таго, чаму гэтая вайна зьяўляецца доўгачасовай, Іларыёнаў пачаў тлумачыць тым, што, па яго перакананьні, яна рыхтавалася, мінімум 11 гадоў. «З 2003 года. Я магу сказаць, што ў маёй прысутнасьці абмяркоўваліся некаторыя пытаньні будучай вайны супраць Украіны. У той час я ня думаў, што гэта абмеркаваньне сапраўды прывядзе да сапраўднай вайны », - сказаў ён.

Далей экспэрт успомніў 2004 год, калі падчас Аранжавай рэвалюцыі правяралася падрыхтоўка далейшай акупацыі і анэксіі Крыме, у 2008 годзе была апублікаваная ў «Рускім часопісе» ўцечка пляна ваеннага камандаваньня, «у якім вы ўбачыце праект вайны супраць Украіны, апісаны ў дэталях», з 2009 — паведамленьне аб дзеяньнях, накіраваных на падтрымку сэпаратыстаў ва Ўкраіне.

«Менавіта таму гэтую вайну рыхтавалі вельмі доўга. Іншая справа, што гэта — працяглая вайна, якая доўжыцца ўжо больш чым 16 месяцаў, і была афіцыйна пачата 27 ліпеня 2013 ў выступе Пуціна ў Кіеве з нагоды хрышчэння Кіеўскай Русі. Там вы знойдзеце выразныя выказваньні пра пачатак гібрыднай кампаніі, інтэрвэнцыі — не войны », - лічыць ён.

Іларыёнаў таксама лічыць, што, «на жаль, гэтая вайна хутка ня скончыцца». «Мы бачым, што Пуцін кажа тое, што ён робіць. Мы маем справу з доўгатэрміновай вайной. Але гэта ня толькі вайна Пуціна супраць Украіны », - перакананы экспэрт.

У гэтым аспэкце ён успомніў праблемы з Грузіяй, Армэніяй, Азэрбайджанам, Прыднястроўем, Казахстанам. «Пуцін сказаў, што Казахстан ня мае гістарычнай дзяржаўнасьці. Гэта выразна значыць, што дзяржава, якая ня мае гістарычнай дзяржаўнасьці, можа яе страціць, калі Назарбаева ня будзе побач», — сказаў экспэрт, указаўшы і на падзеі, якія за апошнія некалькі тыдняў адбыліся ў Латгаліі — Усходняй Латвіі, дзе пражывае рускамоўнае насельніцтва.

«Намер (ў Пуціна) такі ж, як у Крыме і на ўсходзе Ўкраіны — той жа падыход. Гэта — выклік ня толькі постсавецкім краінам і рэспублікам, гэта выклік усяму ЭЗ і НАТО. А на гэты выклік няма адказу», — падкрэсьліў Іларыёнаў.

Экспэрт кажа, што мэтай такіх дзеяньняў зьяўляецца «разбурыць парадак, які існуе ў Эўропе апошнія дзесяцігоддзі».