17 лістапада ў Горадні адбудзецца прэзэнтацыя альбому сатарычных малюнкаў «НЕ:)вясёлыя карцінкі».
Гэты альбом выйшаў у сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» і складаецца з малюнкаў мастака ДэЛёс, якія на працягу пяці гадоў публікаваліся на сайце Радыё Свабода.
У альбоме малюнкі суправаджаюцца дасьціпнымі вершамі паэта ДаСьлёз, якія падчас вечарыны ў Горадні прачытае Андрэй Хадановіч.
Падчас імпрэзы плянуецца прэзэнтацыя новага дыску «Муры: Хадановіч сьпявае Качмарскага», які выйшаў у сэрыі «Гарадзенская бібліятэка».
На новым дыску запісаныя песьні Андрэя Хадановіча на вершы знакамітага барда польскай «Салідарнасьці» Яцэка Качмарскага.
Яцэк Качмарскі (Jacek Kaczmarski) упершыню выканаў сваю песню «Муры» у 1978 г. і яна стала сымбалем змаганьня з дыктатурай. Андрэй Хадановіч упершыню прасьпяваў беларускую вэрсію «Муроў» падчас Плошчы-2010.
Прэзэнтацыя пачнецца ў Горадні 17 лістапада ў 18.30 па адрасе вул. Будзёнага, 48а.