Лукашэнка папракнуў міністра тым, што ягоны сын жыве ў ЗША

«Некаторыя ў нас міністры дапрацаваліся да таго, што іх дзеці пастаянна жывуць у Злучаных Штатах Амэрыкі і навучаюцца там, а яны рэфармуюць нашу сыстэму адукацыі. Зразумела, што будзе ад гэтых рэформаў», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

За мяжой ужо шмат гадоў жыве сын міністра адукацыі Сяргея Маскевіча — Дзяніс.

Паводле профілю Дзяніса ў сацыяльнай сетцы для прафэсіяналаў LinkedIn, Маскевіч-малодшы скончыў унівэрсытэт Мангейма і БДУ і шмат гадоў працуе ў галіне праграмаваньня і вэб-дызайну. Дзяніс — заснавальнік кампаніі ShopLogic, працуе ў кампаніі BloomReach.

Паводле інфармацыі Радыё Свабода, апошнім часам Дзяніс захапляецца падарожжамі.

Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч, архіўнае фота