Бацька асуджанага заявіў пасьля агучваньня рашэньня, што буддзе падаваць скаргу ў Вярхоўны суд. Аднак пасьля сёньняшняга рашэньня прысуд Бандарэнкі фармальна ўступае ў сілу.
Самога Андрэя Бандарэнкі на слуханьнях у гарадзкім судзе не было, хоць адвакат хадайнічала, каб яго выклікалі. Судзьдзі ў гэтым адмовілі.
Былы кіраўнік праваабарончай установы «Плятформа-інавэйшн» Андрэй Бандарэнка ў жніўні быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня паводле артыкула аб злосным хуліганстве. Справу Андрэя Бандарэнкі разглядала судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Ала Абакунчык. Праваабаронца на судзе прызнаў сваю віну часткова, але з такім прысудам не пагадзіўся і абскардзіў яго ў Менскім гарадзкім судзе. У апошнім слове Бандарэнка казаў пра магчымую правакацыю спэцслужбаў, але не адмаўляў і таго, што «сваімі дзеяньнямі гэтаму дапамог».