Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарсуд разгледзіць скаргу праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

21 кастрычніка ў Менскім гарадзкім судзе разглядаецца скарга на прысуд праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі.

Былы кіраўнік праваабарончай установы «Плятформа-інавэйшн» Андрэй Бандарэнка ў жніўні быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня паводле артыкула аб злосным хуліганстве. Справу Андрэя Бандарэнкі разглядала судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Ала Абакунчык. Праваабаронца на судзе прызнаваў сваю віну часткова, але з такім прысудам не пагадзіўся і абскардзіў яго ў Менскім гарадзкім судзе.

Трымаюць Андрэя Бандарэнку ў ізалятары на вуліцы Валадарскага. «У яго нібыта ўсё нармальна. Тыдзень таму бачыў яго ў ізалятары. На ўмовы ён ня скардзіцца, спадзяецца на перагляд справы», — паведаміў 20 кастрычніка Свабодзе бацька зьняволенага Валер Бандарэнка.

У справе прысуду Андрэю Бандарэнку меркаваньні грамадзкіх актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі падзяліліся. Тыя, хто лічыць, што перасьлед Бандарэнкі палітычна матываваны, нагадваюць пра актыўную праваабарончую дзейнасьць Бандарэнкі і спасылаюцца на супярэчлівыя паказаньні пацярпелых у ягонай справе. Іншыя кажуць, што Бандарэнка пакараны за тое, што зрабіў, а 3 гады зьняволеньня за паўторнае злоснае хуліганства — агульнапрынятая ў краіне практыка. Сам Андрэй Бандарэнка ў апошнім слове казаў пра магчымую правакацыю спэцслужбаў, але не адмаўляў і таго, што «сваімі дзеяньнямі гэтаму дапамог».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG