Суд Маскоўскага раёну Менску падоўжыў яшчэ на год прэвэнтыўны нагляд актывісту моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўлу Вінаградаву. Пасьля суду яго павезьлі ў турму на Акрэсьціна.
Такое рашэньне ў судзе патлумачылі тым, што Вінаградаў меў парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду, у яго былі адміністрацыйныя арышты.
Сёньня ў гэтым жа судзе разглядалася адміністрацыйныя справа супраць актывіста, па якой яго арыштавалі на 15 сутак. Перад гэтым ураньні Вінаградава аштрафавалі ў Маскоўскім РУУС.
Прэвэнтыўны нагляд над Вінаградавым быў прызначаны на два гады, потым падоўжаны на 6 месяцаў да 24 кастрычніка гэтага году.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» назвалі вырак Вінаградаву беспрэцэдэнтнай расправай і формай палітычнага перасьледу.