Беларусі ад плянаванага ў Расеі з 2015 году падатковага манэўру могуць скласьці больш за 1 млрд даляраў, лічыць Аляксандр Лукашэнка.
«Гэта ненармальна: не пасьпелі ўвесьці ў дзеяньне дамоўленасьці, тут іх адмяняем фактычна другой рукой, і ў выніку Беларусь можа страціць велізарную суму сродкаў, больш за 1 млрд даляраў», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, прымаючы ў чацьвер з дакладам прэм’ер-міністра краіны Міхаіла Мясьніковіча, паведамляе БелТА.
Лукашэнка адзначыў, што паміж Беларусьсю і РФ былі дасягнутыя дамоўленасьці наконт бонусаў, якія атрымае краіна ад свайго ўступленьня ў ЕАЭС:
«У мінулым годзе мы ў прынцыпе дамовіліся аб тым, што Беларусь атрымае ў выніку саступак у эканамічным саюзе. Як вядома, у Расіі ажыцьцяўляюць нейкі падатковы манэўр, у выніку якога мы можам страціць усё тое, пра што дамаўляліся ў мінулым годзе з Расейскай Фэдэрацыяй. Гэта тычыцца пералічэньня ў бюджэт Расіі мыта ад зьбіраньня на мяжы па нафтапрадуктах. Наколькі я ведаю, ідуць перамовы, каб гэтую тэму ўрэгуляваць, і яна павінна быць урэгуляваная».