Your browser doesn’t support HTML5
Спадарыня: «У прынцыпе, усе павінны ведаць беларускую. Але і ангельская цяпер у пашане. Ангельская цяпер усюды. За кошт расейскай можна — на гадзіну яе скараціць. Ангельскую пакінуць як ёсьць. І беларускую вучым».
Спадарыня: «Можна вывучаць ангельскую мову і беларускую. Ангельская ўсюды цяпер, і яе мы павінны ведаць, бо яна зьяўляецца міжнароднай мовай. Беларуская — родная мова, і мы павінны размаўляць на ёй».
Спадар: «Ангельская — нармальная мова. І беларуская таксама. Матэматыку трэба прыбраць».
Спадарыня: «Зрабіць пароўну: тры ўрокі беларускай і тры — ангельскай. У мяне ў школе, напрыклад, тры ўрокі расейскай, тры — ангельскай і два — беларускай. Скараціць іншыя прадметы, тыпу біялёгіі, геаграфіі».
Спадар: «Беларуская, ангельская — усе патрэбныя ў наш час. Ангельская ў нас — міжнародная мова. Скарачаць яе — гэта трызьненьне. Шмат тэхнікі з ангельскай, інструкцыі да яе па-ангельску. Нічога ня трэба прыбіраць — проста гадзіну прыбавіць. І так ужо нарабілі абы-чаго».
Не скарачаць ангельскую, а дадаць адну гадзіну беларускай
Спадарыня: «Трэба і тую, і другую дадаць. У мяне сын паступае на юрыста. Таму ангельская мова патрэбная. Хай яны ўсе ведаюць і беларускую мову, бо я сама ў беларускай школе вучылася».
Спадар: «Каму як падабаецца. Калі падабаецца ангельская, няхай вучаць. Беларускую — дапамажы таму Бог. Бяз родных каранёў няма будучыні».
Спадарыня: «Ангельская мова распаўсюджаная ва ўсім сьвеце. Шмат краін гавораць на ёй. Але мы павінны памятаць родную мову і размаўляць на ёй. Не скарачаць ангельскую, а дадаць адну гадзіну беларускай».
Спадарыня: «Я з Расеі прыехала. Замежная мова — гэта менавіта ангельская. Расейскую мову можна й прыбраць, паколькі мы на тэрыторыі Беларусі знаходзімся. Ангельская мова — міжнародная мова. Яе трэба пакінуць як ёсьць».
Спадарыня: «Мы — нацыя, якая забылася на сваю мову. Мы адзіныя, якія не размаўляюць на беларускай мове. Ангельскую мову пакінуць. А ўрокі працы скараціць. Яны не патрэбныя ў школе».
Спадарыня: «Гэта складанае пытаньне. І трэба падумаць, каб гэта не было балбатнёй і пустазвонствам».