Your browser doesn’t support HTML5
«Наконт расейскіх вайскоўцаў я ня ведаю, але добраахвотнікі там ёсьць адусюль, з усяго сьвету. Яны ёсьць, але напэўна бяз танкаў усякіх. Ёсьць там і з Гішпаніі добраахвотнікі, і з гэтага боку, і з таго».
«Ніводныя факты не даказаныя асабліва... Там расейская армія ваюе афіцыйна...»
«Ня ведаю, туды адпачываць ехаць — трэба быць, ня ведаю, вельмі хворым, таму што з такой сытуацыяй, што там склалася, цяжка туды ехаць. Лепей у Крым, там цішэй, а Данецк — наадварот, адтуль уцякаюць».
«Не, ня веру, там ваююць вайскоўцы. Гэта вельмі дрэнна для нас. Сябры, сваякі, якія жывуць там, расказваюць. Я ня веру нашай прэсе, калі гэта трапіць, у мяне будуць непрыемнасьці, але я чалавек сумленны...»
«Гэта не да нас пытаньне, мы былыя вайскоўцы, таму мы нешта напляцем, ня трэба мне гэтага».
«Экіпаж наш, ляталі на верталётах. Я сам з Расеі, а тое, што паказваюць па тэлевізары, — гэта хрэнь, ня трэба нікому верыць».
«Ня ведаем мы, адкуль мы можам ведаць? Мы там не былі, неправераных дадзеных мы не даём».
«І ня верым».
«Я ня ведаю, хто там ваюе, таму што інфармацыі ня так шмат. Адзінае магу сказаць: гэта ўсё сумна, што там сьмерці, дрэнна, што там людзі гінуць».
«Калі па навінах слухаць, то там добраахвотнікі. Расея ўлезла туды, яна туды ўлезла, без Расеі б нічога... А глядзіце: Крым — узялі ды забралі. Гэта я ня ведаю, каго там вінаваціць, ну ён — так. А безь яго б там нічога б не было».
«Там добраахвотнікі, хутчэй за ўсё. Ва Ўкраіне робіцца чорт ведама што. Там усё робіць Захад, каб увесьці НАТО туды».