Архірэйскае набажэнства у Бізантыйскім абрадзе — гэта набажэнства, якое зьдзяйсьняецца архірэем (асобай у біскупскім сане).
«Набажэнства ўзначаліў вікарый Менскай эпархіі біскуп Барысаўскі Веніямін. Архірэю саслужылі клірыкі Пётра-Паўлаўскага храму гораду Менска протаіерэй Віталь Харытановіч і іерэй Юрый Залоска» — распавялі ў БПЦ.
Таксама ў экзархаце нагадалі, што вялебны Хвеадор, князь Астроскі, глыбока шануецца ва Ўкраіне, асабліва на Ровеншчыне. Менавіта таму за літургіяй у дзень яго памяці былі ўзьнесеныя малітвы аб мірным вырашэньні ўкраінскага канфлікту. "Асаблівую атмасфэру яднаньня з братэрскім украінскім народам стварыў выступ фальклёрнага ансамбля "Калыханка"з пасёлку Міханавічы Менскага раёну, у выкананьні якога прагучалі канты з рэпэртуару хору браціі Пачаеўскага манастыра на ўкраінскай мове" — паведамілі ў БПЦ.
На богаслужэньні са сьвятарамі Беларускай праваслаўнай царквы маліліся таксама прадстаўнікі Польскай праваслаўнай царквы.