Твітэр-акаўнт інтэрнэт-крамы, ня згадваючы назвы кнігі, называе яе «кепскай» і кажа, што яна трапіла да іх «па глупстве». Oz.by паабяцаў болей так не рабіць.
Зьяўленьне ў інтэрнэт-краме Oz.by кнігі «Оборона Донбасса. Игорь Стрелков — ужас бандеровской хунты» абурыла кліентаў. Пасьля шматлікіх гнеўных камэнтароў на форуме Oz.by кніга зьнікла з продажу.
Літаратуру, якая асьвятляе ідэалёгію «русского мира», заўважаюць у розных месцах Беларусі. Такія кнігі прадаюцца пры праваслаўных храмах і ў дзяржаўных кнігарнях.