Паштовая скрынка 111

Your browser doesn’t support HTML5

Значная частка пошты, якую мы атрымліваем у першыя дні верасьня, – на тэму выбараў. Асноўны дзень галасаваньня ў Беларусі – ужо праз два з паловай тыдні. Аднак, мяркуючы па тым, як праходзіць выбарчая кампанія, якімі прынцыпамі кіравалася ўлада пры фармаваньні выбаркамаў і фільтрацыі кандыдатаў – многія беларусы 23 верасьня да скрыняў для галасаваньня ня пойдуць.