Паштовая скрынка 111
Your browser doesn’t support HTML5
Кастусь Сырэля з Ушачаў піша:
Хоць я і не зьяўляюся прыхільнікам партый камуністычнага кшталту, але аддаю належнае мудрасьці Сяргея Калякіна, які, лічу, правільна ацаніў сітуацыю і не пайшоў са сваёй партыяй на выбары, і тым больш на Плошчу. Відаць, нядрэнна вывучаў Леніна, у прыватнасьці, працу “Крах ІІ Інтэрнацыяналу”. Я маю на ўвазе, што ніводнага з трох складнікаў так званай рэвалюцыйнай сытуацыі ў Беларусі пакуль не назіраецца (а я мяркую, што Плошчу можна ўспрымаць, як спробу зьмяніць уладу рэвалюцыйным шляхам). Няма крызісу “вярхоў” – наменклатура шчыльна згуртаваная вакол прэзідэнта і пачувае сябе нядрэнна. Няма пакуль абвастрэньня звыш меры галечы працоўных. Няма, урэшце, і значнага павышэньня актыўнасьці народных мас (паходу на Плошчу найбольш сьвядомай часткі грамадства зусім недастаткова).
Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.