Чытальная заля

Your browser doesn’t support HTML5

«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік. У сёньняшняй перадачы: "Я, замест Бабруйску, паставіла месца нараджэньня Мінск. А Саветы тым часам ня спалі. Дабраахвотна ўжо ніхто не хацеў вяртацца ў Савецкі Саюз, а ўцекачоў былі тысячы ў Нямеччыне. Прадстаўнікі савецкай рэпатрыяцыйнай місіі пачалі пераконваць амэрыканскія вайсковыя ўлады, што гэта ўсё калябаранты і наагул -- злачынцы. І што амэрыканцы мусяць выдаць іх Саветам. Урэшце амэрыканцы згадзіліся паказаць прадстаўнікам савецкай місіі картатэку ўцекачоў у Баварыі. Саветы адабралі карткі ўсіх, хто нарадзіўся ў Савецкім Саюзе, і сказалі: "Гэтых асобаў вы мусіце аддаць нам." Аднойчы прыйшоў да нас вельмі ўсхваляваны француз мэсьё Сінье, паклікаў мяне й сказаў, каб я заўтра ж пайшла туды, дзе я рэгістравалася і сказала, што я памылкова ня так напісала горад, дзе нарадзілася: гэта ня Мінск, а Мінск-Мазавецкі ( горад польскі). Я зрабіла так, як сказаў мэсьё Сінье, там мяне вылаялі: "Такая дылда, а ня ведае, дзе яна нарадзілася!" Гэты Мінск-Мазавецкі фігуруе ў маіх дакумантах да гэтага часу".