Чытальная заля

Your browser doesn’t support HTML5

“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік: “…Навіна была такая радасная, што дзед хутка ачомаўся. І тут адбылася сцэна, якая, як мне здаецца, магла-б увайсьці ў італьянскі фільм 50-60-ых гадоў тыпу "Ла страда": вялікая пустка, усе хаты згарэлі, тырчаць адны каміны, наўкола ні душы. Пасярэдзіне дзядок і босая дзяўчынка, апранутая не па ўзросьце. Абодва плачуць і сьмяюцца. Нарэшце дзядок каша: "Галінка, давай мы з табой зьямо кавалак хлеба." Прапанова зьесьці хлеб была вельмі нязвычайнай. Зупы то было досыць, але хлеб быў дакладна разьлічаны на трох асобаў. Нашы порцыі зупы мы зь дзедам зьядалі адразу, а хлеб ён акуратна дзяліў на тры часткі й елі мы яго пасьля таго, як цёця, галодная, як воўк, вярталася з тэатру...”